U2 і Take That выступяць на Гран-пры "Формулы-1"

Ірландскі гурт “U2” і брытанскі поп-калектыў “Take That” выступяць на Гран-пры "Формулы-1".

Цыкл выступаў запланаваны на лета 2009 года. Гуказапісваючая кампанія “Universal”, з якой супрацоўнічаюць гурты, падпісала адпаведную дамову з кіраўнікамі турніру.

Акрамя музыкаў, у шоў, якія будуць праходзіць падчас этапаў "Формулы-1" у гарадах Еўропы, таксама возьмуць удзел вядомыя акцёры, спартоўцы і дзеячы фэшн-індустрыі.

Прэзідэнт Formula One Administration Бернард Экклстоўн заявіў :"Я заўсёды казаў, што "Формула-1" – частка індустрыі забаў, і супрацоўніцтва з музычным лэйблам дазволіць нам пашырыць гарызонты".


lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі