U2 атрымаюць ад здзелкі з Live Nation 19 мільёнаў

Прыбыткі U2 ад здзелкі, якую яны склалі з канцэртнай кампаніяй Live Nation, набліжаюцца да 19 мільёнаў долараў. Толькі 1,56 мільёны гурт атрымае ад кампаніі за кантракт, падпісаны U2 на 12 гадоў, які закранае акрамя канцэртных тураў права на мерчандайзінг, лічбавыя правы і правы на брэнд ірландскіх рокераў. Гурт працягне выпускаць свае запісы на лэйбле Universal, і на 2009 год ужо вызначаны выхад новага альбома, перадае NME.com.

Нагадаем, што летась Мадона падпісала рэкордны 120-мільённы кантракт з Live Nation.

Фота: www.castlerock.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі