У ЗША затрымалі ўкраінца, які пагражаў забіць Віктара Юшчанку

У Маямі ў ЗША затрымалі ўкраінца, які пагражаў забіць Віктара Юшчанку. 20-гадовы хлопец адпраўляў па электроннай пошце лісты з пагрозамі фізічнага знішчэння прэзідэнта Украіны.  На яго след удалося выйсці ў выніку сумеснай аперацыі Службы бяспекі Украіны і ФБР ЗША. Паведамляецца, што ўкраінец з'яўляецца жыхаром Луганска, а ў ЗША быў часова. Цяпер "тэрарыста" мусяць вярнуць на бацькаўшчыну і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, інфармуе "Газета.Ru".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі