Вы тут

У ЗША раздалі "Залатыя глобусы": адзначылі Кейт Уінслет і Уіла Сміта

Сёлета цырымонія ўзнагароджання была закрытай і не трансліравалася па ТБ​ / twitter.com/goldenglobes

У ЗША абвешчаныя пераможцы прэміі "Залаты глобус". Гэта другая па прэстыжнасці ўзнагарода ў галіне кінаіндустрыі ў ЗША. Пераможцаў вызначае журы, у якое ўваходзяць каля 90 журналістаў, што працуюць у Галівудзе.

Лепшымі акцёрамі ў гэтым годзе былі названыя Кейт Уінслет і Майкл Кітан (за ролі ў серыялах " Мейр з Исттауна" і "Ломка"), Уіл Сміт (за ролю ў драме "Кароль Рычард"), Ніколь Кідман (за ролю ў фільме "Быць Рыкарда") а таксама Рэйчэл Зэглер (за ролю ў мюзікле "Вестсайдская гісторыя").

"Залаты глобус" за лепшую рэжысёрскую працу атрымаў Джэйн Кэмпіён з фільмам "Улада сабаку". Лепшым мультфільмам прызналі "Энканто", а лепшым замежным фільмам — драму "Сядзь за руль маёй машыны". "Залаты глобус" як лепшы драматычны серыял атрымала шоў "Нашчадкі". У катэгорыі "Лепшы мюзікл або камедыя" адзначана "Вестсайдская гісторыя".

Сёлета цырымонія ўзнагароджання была закрытай. Трансляцыі не было. Тэлекампанія NBC, якая традыцыйна паказвала "Залаты глобус", адмовілася сёлета гэта рабіць, таму што ў журы не аказалася ніводнага цемнаскурага эксперта. У тэлекампаніі заявілі, што такі склад журы не можа ў поўнай меры адлюстроўваць разнастайнасць амерыканскага грамадства.

Аб выніках прэміі можна было даведацца з публікацый на афіцыйным сайце або ў сацыяльных сетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.