У ЗША памёр акцёр, чыім голасам размаўляў Дарт Вэйдэр

Джэймс Эрл Джонс

Джэймс Эрл Джонс / Reuters

У ЗША ва ўзросце 93 гадоў памёр уладальнік Оскара за выдатныя заслугі ў кінематографе акцёр Джэймс Эрл Джонс. Ён граў у тэатры і ў кіно. Але самую вялікую папулярнасць набыў дзякуючы агучцы злыдня Дарта Вэйдэра ў "Зорных войнах". Reuters нагадвае, што журналіст BBC аднойчы спытаў Джонса, як ён ставіцца да таго, што яго асацыююць перш за ўсё з Дартам Вэйдэрам, хоць для гэтай ролі ён агучыў літаральна некалькі рэплік. Ці не раздражняе яго гэта.

"Мне падабаецца быць часткай гэтага міфа, гэтага культу", — сказаў тады Джонс. Ён таксама распавёў, што ніколі не зарабляў шмат грошай на ролі Дарта Вэйдэра. За першы фільм атрымаў каля 9000 даляраў. Ён нават не прасіў, каб ягонае імя было ў тытрах першых двух эпізодах гэтай сагі. 

Голас Джонса таксама гучыць у Сімпсанах. Ён агучваў і Муфасу ў мультфільме "Кароль Леў".

Джонс доўгі час хварэў на дыябет. Ён памёр у сябе дома сярод родных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі