У ЗША абвясцілі 9 замежных намінантаў на “Оскар”
![У ЗША абвясцілі 9 замежных намінантаў на “Оскар”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/5bec49c9793f31aa7626019c2e7cb47c.jpg.webp?itok=qhcHA369)
Амерыканская кінаакадэмія апублікавала шорт-ліст фільмаў, якія будуць прэтэндаваць на прэмію “Оскар”. Сярод іх бельгійская карціна “Найноўшы запавет” Жако Ван Дармеля, фільм з Калумбіі “Абдымкі змея” Сіра Гера, дацкая стужка “Вайна” Тобіаса Ліндхальма, стужка з Германіі “Лабірынт хлусні” Джуліа Рычыярэлі, фільм з Іарданіі “Гонар” Наджы Набу Авара, карціна з Францыі “Мустанг” Дэніза Гамзэ Эргювена, венгрская карціна “Сын Саула” Ласла Немеша, стужка з Ірландыі “Віва” Пэдзі Брэтнэка і фільм з Фінляндыі “Фехтавальшчыкі” Клаўса Хярё.
Раней паведамлялася, што фільм Міхалкова “Сонечны ўдар”, пастаўлены паводле твораў Івана Буніна, вылучаны расійскім оскараўскім камітэтам на атрыманне прэміі. У той жа час сам рэжысёр казаў, што яго карціна наўрад ці патрапіць у шорт-ліст “Оскара” па палітычных прычынах, паведамляе расійская служба ВВС.
Намінанты на прэмію “Оскар” стануць вядомыя ў студзені наступнага года.
Фота: belive.ru