У Зэльвенскім раёне абрабавана 600-гадовая Сынковіцкая царква

Знакамітую Сынковіцкую царкву абрабавалі ў Зэльвенскім раёне. Невядомыя злодзеі патрапілі ў будынак храма праз вокны-байніцы, якія знаходзяцца на чатырохмятровай вышыні і даволі вузкія для дарослага чалавека. Былі скрадзеныя каля мільёна рублёў ахвяраванняў і два пярсцёнка, якія вернікі пакінулі каля цудадзейнай іконы Божай Маці, паведамляе BulletinOnline.org.

Нагадаем, што, паводле адной з версій, Сынковіцкая царква была пабудаваная як храм-крэпасць яшчэ Вітаўтам Вялікім. Яна мае сетку таямнічых падземных хадоў, што часткова захаваліся да нашага часу, і якія яшчэ мала даследаваныя.

Летась адзначаліся 600-я ўгодкі з часу заснавання гэтай царквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі