У Заслаўі з будынку школы эвакуявалі больш за 700 чалавек

У Заслаўі з будынку школы эвакуявалі больш за 700 чалавек

У Заслаўі ў Мінскім раёне з будынку сярэдняй школы № 2 эвакуявалі 738 чалавек, у тым ліку 676 дзяцей, інфармуе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося раніцай 25 верасня. Дзеці і дарослыя пакінулі будынак пасля таго, як стала вядома пра пажар у падвале. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Раніцай у сераду эвакуацыя школы адбылася і ў Мёрах у Віцебскай вобласці. Але там прычынай стаў выкід аміяку на прадпрыемстве літаральна ў 200 метрах ад навучальнай установы. Таксама пацярпелых не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі