У Японіі да 2025 года з'явяцца сеткавыя крамы без прадаўцоў

У Японіі да 2025 года з'явяцца сеткавыя крамы без прадаўцоў

Урад Японіі плануе да 2025 года распрацаваць сістэму аўтаматычных крамаў без прадаўцоў. Пра гэта ўрад дамовіўся з пяццю найбуйнейшымі аператарамі сетак супермаркетаў (Seven & I Holdings, Lawson, Ministop, FamilyMart Uny Holdings і East Japan Railway), піша РБК са спасылкай на выданне Nikkei Asian Review.

Плануецца, што новая сістэма дазволіць не прабіваць штрых-код кожнага тавара паасобку. Спецыяльныя чыпы будуць счытваць інфармацыю з прадуктаў у кошыку пакупніка. 

Укараненне такой сістэмы ў 50 тысяч крамаў краіны можа каштаваць 46 мільёнаў долараў.

У чыпах будзе змяшчацца інфармацыя пра дату і месца вырабу прадукту, а таксама пра дату заканчэння тэрміну прыдатнасці. Кошт аднаго чыпа абыйдзецца ў 10 іен (0,09 долараў).

З'яўленне аўтаматычных крамаў тлумачаць недахопам прадаўцоў у Японіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі