У вёсцы пад Слуцкам у гаражы згарэла адразу 5 аўтамабіляў

У вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна ў адным з гаражоў згарэла адразу 5 аўтамабіляў. Па інфармацыі газеты “Інфа-Кур’ер”, пабудова належыла прадпрымальніку, які трымае аўтамайстэрню. Верагодна, машыны, якія згарэлі ў гаражы, належылі яго кліентам. У гэтую ноч быў амаль 20-градусны мароз. Па папярэдніх звестках, прычынай узгарання стала печ, якой гаспадар хаты ацяпляў гараж. Акалічнасці ўзнікнення пажару высвятляюцца.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі