У вёсцы Арабаўшчына зноў выбухнула кацельня

У вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёна выбухнула кацельня. Як высветлілася, вартаўнік наліў у распалены да чырвані пусты кацёл халодную ваду, што прывяло да выбуху.

У выніку самога качагара выкінула на вуліцу, і ён не пацярпеў. Сябар, які прыйшоў да качагара, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мазгоў.

У сакавіку сёлета ў іншай кацельні ў Арабаўшчыне ў выніку ўцечкі газу загінула 5 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі