У выніку тэракту ў Цхінвалі загінуў галоўны расійскі вайсковец

Кіраўнік расійскімі войскамі ў Паўднёвай Асетыі Іван Петрык быў забіты аскепкамі ў сваім кабінеце. Замінаваная машына падарвалася якраз пад яго акном. У МУС Паўднёвай Асеціі распавялі, што падазроную машыну ВАЗ-2109 з грузінскімі нумарамі выявілі ў знішчанай вёсцы Дзіцы ў шасці кіламетрах ад Цхінвалі. Расійскія вайскоўцы самі даставілі машыну да свайго штабу.

Аўтамабіль выбухнуў а 16.30, праз дзесяць хвілін пасля таго, як быў прыпаркаваны пад вокнамі штабу. Загінула двое асетынаў, сямёра расіянаў і яшчэ сямёра параненыя. Магутнасць выбухнай прылады склала больш 20 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце. Грузінскія ўлады выказалі здагадку, што тэракт быў арганізаваны расійскімі спецслужбамі, якія шукаюць падставу, каб не выводзіць з Грузіі войскі.
У Мінабароны Расіі заявілі, што тэракт быў дбайна спланаваны і накіраваны "на зрыў выканання абавязальніцтваў бакоў" па плане Саркозі-Мядзведзева, які прадугледжвае замену расійскіх войскаў на назіральнікаў ЕС у буферных зонах.
Grani

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі