У Вярхоўным судзе пачынаецца працэс над былым кіраўніком “Белнафтахіму”
Працэс над былым старшынём канцэрну “Белнафтахім” Аляксандрам Бароўскім пачаўся сёння ў Вярхоўным судзе. Ён знаходзіцца за кратамі з траўня 2007 года. Падчас папярэдняга расследавання яму выстаўленае абвінавачанне ў
злоўжыванні ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Бароўскаму пагражае
8 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
Цікава, што раней праваахоўныя органы казалі пра некалькі цяжкіх злачынстваў, якія былі нібыта ўчыненыя былым старшынём “Белнафтахіму”. Агучвалася і лічба скрадзеных грошай – мільён долараў. Магчыма, што Бароўскі ўжо кампенсаваў нанесеныя дзяржаве страты.
Працэс будзе адкрыты, паведамляе Радыё Свабода.