У Вярхоўным судзе не ведаюць, каго памілаваў Лукашэнка

У Вярхоўным судзе не ведаюць, каго памілаваў Лукашэнка

У Вярхоўным судзе не маюць спісу тых, каго памілаваў кіраўнік дзяржавы. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч на прэс-канферэнцыі 25 лютага ў Мінску.

Журналісты пацікавілася спісам чыноўнікаў, асуджаных за карупцыю і памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам. Калінковіч адзначыў, што права памілаваць дадзенае кіраўніку краіны згодна з заканадаўствам. Кожны асуджаны можа звярнуцца з прашэннем аб памілаванні. "Спісаў памілаваных я не бачыў", — удакладніў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда.

Як паведамлялася раней, у Адміністрацыі прэзідэнта журналістам адмовіліся паведаміць спіс памілаваных чыноўнікаў. Паводле звестак супрацоўнікаў Адміністрацыі, гэтыя звесткі складаюць службовую таямніцу.

На сёння вядома пра пяць былых чыноўнікаў і кіраўнікоў, асуджаных за карупцыйныя злачынствы, але вызваленых датэрмінова і ўладкаваных на кіруючыя пасады. Гэта былы намеснік генпракурора Аляксандр Архіпаў, экс-старшыня Чашніцкага райвыканкама Уладзімір Булай, былы намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Ігар Стасевіч, былы гендырэктар ААТ "Магілёўдрэў" Андрэй Вусаў, экс-намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Волкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі