У Вялікабрытаніі за апошнія суткі адбыліся два выбухі

2 чалавекі атрымалі лёгкія раненні. Бомба прыйшла па пошце. Паводле інфармацыі канала "Sky News", у горадзе Уокінгем у адным з офісаў спрацавала выбуховае прыстасаванне. 2 чалавекі атрымалі лёгкія раненні.

Бомба прыйшла па пошце. Выпадак адбыўся ў канторы, якая займаецца зборам штрафаў за перавышэнне хуткасці на дарогах.

Напярэдадні падобны выпадак адбыўся ў лонданскім офісе кампаніі “Капіта”, якая дапамагае сталічным уладам збіраць аплаты за ўезд у цэнтр горада. Жанчына, якая адкрыла ліст, параненая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі