Вы тут

У Вялікабрытаніі пачаўся суд над робатам, які забіў чалавека

Небяспечная рука робата / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Вялікабрытаніі пачаўся суд над робатам, які забіў чалавека, піша Daily Mail. Трагедыя здарылася ў красавіку 2017-га ў Гіперхолме. У памяшканні кампаніі 48-гадовы інжынер па тэхнічным абслугоўванні Эндру Цібат загінуў, калі спрабаваў пачысціць датчык упаковачнай машыны. Рука робата задушыла яго да смерці.

Чакаецца, што суд працягнецца паўтара месяца. Ужо высветлілася, што тым жа робатам былі траўмаваныя двое работнікаў прадпрыемства. Пракурор лічыць, што кампанія не выконвала асноўныя патрабаванні бяспекі. Яе кіраўнік гэта прызнае, але не пагаджаецца з абвінавачваннам у ненаўмысным забойстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.