У Вільні лічаць, што знайшлі астанкі Кастуся Каліноўскага

У Вільні лічаць, што знайшлі астанкі Кастуся Каліноўскага

У Вільні лічаць, што знайшлі астанкі Кастуся Каліноўскага (1838 — 1864), нацыянальнага героя Беларусі, аднаго з кіраўнікоў вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Прафесар кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас спасылаецца на археалагічныя і антрапалагічныя дадзеныя. “Маецца дастаткова доказаў таго, што сярод знойдзеных астанкаў ёсць астанкі і Канстанціна Каліноўскага”, — цытуе словы Янкаўскаса “Дэлфі”. Прафесар адзначыў, што для канчатковага пацверджання неабходна скончыць даследаванне ўсіх выяўленых на гары Гедыміна астанкаў. “Іншымі словамі, калі мы не знойдзем іншага, больш цвёрдага кандыдата, з якім бы супала больш доказаў, то тады будзем сцвярджаць, што гэта астанкі Канстанціна Каліноўскага”, — сказаў Рымантас Янкаўскас.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку лютага 2017-га археолагі адкапалі на гары Гедыміна ў Вільні астанкі пяці чалавек. У іх былі звязаныя рукі, іх целы засыпалі вапнай. Не было сумненняў, што гэта паўстанцы, пакараныя смерцю расійскімі царскімі ўладамі. 26-гадовы Кастусь Каліноўскі быў павешаны на Лукішскай плошчы 22 сакавіка 1864-га.

Дзякуючы знойдзенаму пярсцёнку з надпісам, былі ідэнтыфікаваныя астанкі яшчэ аднаго кіраўніка вызваленчага паўстання Сігізмунда Серакоўскага. Цяпер паведамляецца, што на гары Гедыміна знойдзены астанкі яшчэ аднаго паўстанца.

У Вільні лічаць, што знайшлі астанкі Кастуся Каліноўскага
Фота: delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі