У Віцебску можа з’явіцца свой Сафійскі сабор

Ініцыятыва такога будаўніцтва належыць архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю. Ён выказаў такую прапанову на паседжанні святарнага Сіноду Беларускай праваслаўнай царквы, інфармуюць “Народныя навіны Віцебска”.



На думку архіепіскапа, увасабленне такога праекта актуальна ў сувязі са святкаваннем ў 2013 годзе 1025-годдзя Хрышчэння Русі і закладка каменя ў падмурак новага сабору можа стаць адным з пунктаў святкавання.



Сінод БПЦ ухваліў прапанову кіраўніка Віцебскай епархіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі