У Віцебску жыхар аграгарадка пагражаў узарваць тых, хто купляў долары

У Віцебску жыхар аграгарадка пагражаў узарваць тых, хто купляў долары

У Віцебску ў будынку чыгуначнага вакзала каля пункта абмену валют жыхар аграгарадка пагражаў узарваць вялікай петардай тых, хто купляў долары. 34-гадовы мужчына крычаў, што "ненавідзіць долар". Відавочцы выклікалі міліцыю. Хуліган супраціўляўся, але быў затрыманы, паведамляе віцебская міліцыя.

Па факце хуліганства могуць пачаць крымінальную справу. Як піша sb.by, такім "вельмі рызыкоўным спосабам" мужчына "вырашыў... выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю".

У аўторак Аляксандр Лукашэнка зрабіў нечаканую заяву, што "долар нікому не патрэбны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі