У Віцебску таксоўкі двойчы збілі жанчыну, яна загінула

У Віцебску дзве таксоўкі па чарзе збілі жанчыну. Здарэнне адбылося раніцай 6 снежня на Маскоўскім праспекце.

Як інфармуюць "Народныя навіны Віцебска", спачатку жанчыну, якая пераходзіла праспект па-за пешаходным пераходам, збіў "Peugeot 307". Таксоўка спынілася, і ў гэты момант на жанчыну наехаў аўтамабіль "Renault Laguna". Другі таксіст, 39-гадовы мясцовы жыхар, не спыніўся, з'ехаў з месца здарэння. Яго знайшлі і затрымалі.

Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Ёй на выгляд каля 60 гадоў. Праваахоўнікі спрабуюць высветліць яе асобу.

Фота: Fotolia