У Віцебску ліквідавалі буйны пажар на лесапільні (фота)

У Віцебску ліквідавалі буйны пажар на лесапільні (фота)

Удзень 19 чэрвеня ў Віцебску ліквідавалі буйны пажар на лесапільні. На месцы на працягу гадзіны працавалі 19 адзінак тэхнікі ратавальнікаў і каля 60 чалавек.

Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў загрузачным цэху прадпрыемства "Віцебская лесапільня". У той момант яно не працавала, ніхто з людзей не пацярпеў. Дарэчы, работнікі лесапільні спачатку спрабавалі самастойна ліквідаваць узгаранне і толькі калі ў іх гэта не атрымалася, выклікалі ратавальнікаў.

Агонь пашкодзіў загрузачны цэх, а вось іншыя цэхі ўдалося выратаваць. Прычына пажару высвятляецца. Пакуль невядомыя і страты, якія нанесеныя прадпрыемству.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі