У Віцебску беспрацоўны праводзіў фіктыўны тэхагляд аўтамабіляў

Да пяці год абмежавання волі асуджаны 52-гадовы мужчына, які арганізаваў у Віцебску “дзяржаўны тэхагляд” для… няспраўных аўтамабіляў.  На станцыях дыягностыкі іх гаспадары спачатку атрымлівалі даведку аб тым, што тэхагляд не пройдзены, а потым разам з махляром чакалі, калі на станцыю пад'едзе непашкоджаны аўтамабіль той жа маркі.

Па дамове з супрацоўнікамі станцыі дыягностыкі, махляр атрымліваў пад яго неабходныя паперы для свайго кліента. Такая складаная сістэма патрэбна была, каб ашукаць усталяваныя на станцыях камп'ютары.

Паслуга каштавала кіроўцам 100 тысяч рублёў, якімі злачынца дзяліўся з супрацоўнікамі станцыі. Цікава, што сам ён не толькі нідзе не працаваў, але нават не меў віцебскай прапіскі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі