У Віцебску адкрылася выстава твораў, прысвечаных Быкаву і Барадуліну

У пятніцу ў віцебскім Музеі сучаснага мастацтва адкрылася выстава твораў, прысвечаных Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Усе працы, прадстаўленыя ў экспазыцыі, былі створаныя падчас пленэру, які ладзіў культурна-асветніцкі Цэнтр імя Язэпа Драздовіча.

Пленэр адбыўся летась у жніўні на радзіме выдатных беларускіх літаратараў ва Ушацкім раёне на Віцебшчыне. На ім сабраліся мастакі з усёй Беларусі.


Цэнтр імя Драздовіча ўжо ладзіў пленэр, прысвечаны Быкаву, некалькі гадоў таму. Па яго выніках таксама былі арганізаваныя выставы ў шэрагу гарадоў Віцебскай вобласці.


У Віцебску выстава з таго пленэру была забаронена з-за карціны Алеся Пушкіна, на якой Васіль Быкаў быў намаляваны на фоне АМАП-аўцаў, якія гоняць статак быдла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі