У Віцебскай вобласці прайшоў сумесны экалагічны семінар ЕС і ПРААН

6 жніўня 2009 года ў мястэчку Гарадок, што ў Віцебскай вобласці, прайшоў рэгіянальны семінар “Абарона зямлі/глебаў ад эрозіі і яе адлюстраванне ў нацыянальнай праграме дзеянняў Рэспублікі Беларусь па барацьбе з дэградацыяй земляў”.
Семінар быў арганізаваны ў межах праекту Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН "Назапашванне патэнцыяла ў галіне Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ў галіне рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый у Рэспубліцы Беларусь". Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекта выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Праект актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы нацыянальнай праграмы дзеянняў па барацьбе з дэградацыяй земляў, якой займаецца Мінпрыроды.

За мэту семінар меў разгледзець патрабаванні і прыярытэты ў падрыхтоўцы нацыянальнай праграмы. Яго ўдзельнікі — прадстаўнікі мясцовай улады, навуковых кругоў, ПРААН і адмыслоўцы ў сферы землекарыстання — вызначылі структуру праграмы, што распрацоўваецца, і выказалі свае пажаданні наконт зместу яе асобных частак.

Сярод асноўных прычынаў дэградацыі земляў, якія назвалі ўдзельнікі семінару, — разбурэнне экалагічна няўстойлівых глебаў праз іх інтэнсіўнае і аднастайнае сельскагаспадарчае выкарыстанне, ветравая і водная эрозія, лясныя і балотныя пажары, хімічныя забруджванні і здабыча торфу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі