У Варшаве пройдзе дабрачынны "Jakub Quiz" па-беларуску

У Варшаве пройдзе дабрачынны "Jakub Quiz" па-беларуску

5 лістапада ў Варшаве пройдзе беларускамоўная гульня "Jakub Quiz" з нагоды 135 угодкаў з дня нараджэння піьсменніка Якуба Коласа. Гульня будзе дабрачыннай: усе сабраныя грошы будуць пералічаныя праекту па стварэнні помніка Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне.

"Праект ужо сабраў 75% ад патрэбнай сумы. Мы хочам паказаць, што варта памятаць сваіх герояў, і перадаць грошы ад сыноў і дачок Беларусі, якія зараз жывуць у Варшаве", — распавядае суарганізатар квіза, студэнтка Варшаўскага ўніверсітэта  Алеся Пажытак. Ужо больш за год яна разам з яшчэ адным студэнтам — Аляксандрам Лапко — праводзіць у Варшаве інтэлектуальныя гульні на рускай мове: "Што? Дзе? Калі?" ды "Jack Quiz". У Польшчы гульня па-беларуску ў фармаце паб-квізу адбудзецца ўпершыню. 

"Пытанні будуць складзеныя так, што адказаць на іх змогуць не толькі беларусы. Але нашым будзе значна прасцей, таму пажадана мець хаця б аднаго беларуса ў сваёй камандзе. Мы спадзяемся, што атрымаецца стварыць святочны настрой і адсвяткаваць дзень народзінаў нашага слаўнага песняра разам", — дадае Аляксандр Лапко.

Імпрэза пройдзе 5 лістапада 2017 ў Jack Cinema Bar (вул. Брацка 18). Пачатак а 14:30. Кошт удзелу — 15 злотых з аднаго гульца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі