У туркомплексе пад Мінскам выбухнуў кацёл самагоннага апарата

У туркомплексе пад Мінскам выбухнуў кацёл самагоннага апарата

У турыстычным комплексе "Дукорскі маёнтак" ў Пухавіцкім раёне Міншчыны ў суботу, 10 чэрвеня, выбухнуў кацёл самагоннага апарата. Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны дня, паведамляе прэс-служба МНС

Туркомплекс мае афіцыйны дазвол на выраб самагону.

Пры выбуху ў будынку часткова абваліўся дах, была пашкоджаная маёмасць. Пацярпеў работнік вінакурні. Як паведамляе sb.by, мужчына атрымаў разнастайныя траўмы і апёкі 1-3-й ступеняў 30% цела. Яго шпіталізавалі. 

Прычына выбуху высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі