У Трасцянцы ўшануюць памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

У Трасцянцы ўшануюць памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

24 снежня рух салідарнасці "Разам" наведае ўрочышча Благаўшчына каля вёскі Трасцянец. Там адбудзецца ўшанаванне памяці каталіцкага святара Вінцэнта Гадлеўскага. Як інфармуе Радыё "Свабода", каля памятнага Крыжа Гадлеўскаму, на месцы забойства святара, актывісты памоляцца і запаляць свечкі.

Лідар руху Вячаслаў Сіўчык распавёў, што гэтую традыцыйную акцыю памяці аб'яднанне ладзіць з 2006 года.

24 снежня 1942 года пасля імшы ў Чырвоным касцёле нямецкія ўлады арыштавалі Гадлеўскага і расстралялі ў Трасцянцы пад Мінскам. Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і ідэолагам беларускага нацыяналізму.

Фота: arche.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі