У Тайландзе пасля Новага года аднаўляюцца судовыя слуханні па справе Іл-76

Пілоты, арыштаваныя ў Тайландзе ў складзе экіпажа самалёта Іл-76 са зброяй на борце, няхутка будуць вызваленыя пад заклад. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік МЗС Казахстана Аскар Абдрахманаў, як перадае сайт Today.kz. Чарговае судовае слуханне па гэтай справе прызначанае на 6 студзеня. Падчас папярэдняга, якое адбылося 25 снежня, тайландскія судовыя органы падоўжылі тэрмін арышту чальцоў экіпажа яшчэ на 12 дзён.

Паводле тайскага заканадаўства такія слуханні могуць праводзіцца 7 разоў з інтэрвалам 12 дзён. Менавіта таму лётчыкі могуць надоўга затрымацца ў тайскай турме.

Нагадаем, што экіпаж Іл-76 быў арыштаваны 12 снежня ў Бангкоку. Тайскія ўлады затрымалі грамадзян Казахстана — 53-гадовага Аляксандра Зрыбнева, 58-гадовага Віктара Абдулаева, 54-гадовага Віталя Шумкова і 53-гадовага Ільяса Ісакава, а таксама 54-гадовага грамадзяніна Беларусі Міхаіла Петухова. На борце кіраванага імі самалёта было знойдзена 40 тон зброі.

Па звестках СМІ, самі лётчыкі заявілі, што не мелі ўяўлення пра груз, які везлі з КНДР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі