Вы тут

У Сусветным рэйтынгу шчасця Беларусь захавала 75-е месца

Шчасце ёсць. Яго не можа не быць

У Сусветным рэйтынгу шчасця Беларусь захавала 75-е месца. Грамадзяне нашай краіны шчаслівыя прыблізна напалову ад магчымага максімуму — на 5,53 пункта з 10. Гэта вышэй, чым у Расіі (76 месца) і Украіны (110), але ніжэй, чым у іншых суседзяў Беларусі — Польшчы (34), Літвы (38) і Латвіі (51).

Увогуле жыхары Зямлі за 2020 год сталі істотна болей нешчаслівыя. Агульны індэкс шчасця ўпаў з 48 пунктаў да 40. Гэта звязваюць з тым, што пандэмія нанесла сур'ёзны ўдар па якасці жыцця людзей.

У лідэрах рэйтынгу World Happiness Report Фінляндыя — у трэці раз запар. У першую дзясятку ўвайшлі таксама Данія, Швейцарыя, Ісландыя, Нарвегія, Нідэрланды, Швецыя, Новая Зеландыя, Аўстрыя і Люксембург.

Міжнародны дзень шчасця адзначаецца 20 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.