У судзе над Віктарам Бабарыкам зноў аб'явілі перапынак

У судзе над Віктарам Бабарыкам зноў аб'явілі перапынак

У судзе над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі "Белгазпрамбанка" зноў аб'явілі перапынак. Як паведамляе тг-канал @viktarbabarykaofficial, ён адновіцца ў панядзелак, 29 сакавіка. Прычына перапынку не паведамляецца. 24 сакавіка ў судзе дапытвалі абвіначаванага Дзмітрыя Кузьміча.

Папярэдні перапынак быў абвешчаны 23 лютага з-за захворвання аднаго з членаў складу суда. Працэс аднавіўся 22 сакавіка. Сам жа суд пачаўся 17 лютага 2021-га.

Экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыку абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Ён сваёй віны не прызнае. Бабарыка прызнаны палітвязнем. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі