У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы
![У бліжэйшыя дні чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/drops-2404441_1280.jpg.webp?itok=Ot0aq0fJ)
У бліжэйшыя дні чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы / pixabay.com
У суботу, 8 чэрвеня, ападкі (кароткачасовыя дажджы) прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Месцамі магчымыя навальніцы, а ў асобных раёнах удзень — моцныя дажджы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — ад +10 да +12), у дзённыя гадзіны — 19-25 цяпла (у сталіцы — ад +20 да +22).
У нядзелю, 9 чэрвеня, таксама амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, а месцамі і навальніцы. На Гомельшчыне ўдзень будзе да +28 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў панядзелак. Чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.
![У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/gG9AP9xvW0Q.jpg.webp?itok=i0cyi3uj)
![У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4XDm4isSiEI.jpg.webp?itok=oxhrwzns)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.