У суботу па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы

У суботу па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы

У суботу, 15 траўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра навальніцы, якія магчымыя месцамі (вецер падчас іх будзе з парывамі да 14 м/с).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +12 градусаў (у Мінску — 9-11 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +17 да +22 (у сталіцы — ад +18 да +20).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў нядзелю і ў пачатку наступнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі