У суботу па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +15

Надвор'е на выходныя будзе амаль вясновае

Надвор'е на выходныя будзе амаль вясновае / pixabay.com

У суботу, 24 лютага, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы часам пройдуць дажджы, удзень месцамі па краіне чакаюцца невялікія дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад + 4 па поўначы да +15 па паўднёвым захадзе краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі