У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі

Месцамі магчымы моцны снег

Месцамі магчымы моцны снег / pixabay.com

У суботу, 3 лютага, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі. Гэта будуць снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы на паўночным усходзе краіны месцамі магчымы моцны снег. Прагназуецца моцны вецер — у дзённыя гадзіны ў многіх раёнах яго парывы дасягнуць 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — ад +2 да +8 (у сталіцы — 3-5 цяпла, на Брэстчыне — да +10 градусаў).

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі
twitter.com/belgidromet/
У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі