У студзені беларусы купілі менш валюты, чым прадалі яе банкам

Упершыню за апошнi час беларусы купiлi менш валюты, чым прадалi яе банкам. Паводле папярэднiх звестак, за 23 днi студзеня сальда куплi-продажу валюты насельнiцтвам стала станоўчым — 20,5 мiльёна долараў. Прэс-служба Нацбанку паведамляе, што фiзiчнымi асобамi было куплена ў "абменнiках" 265,5 мiльёна долараў, а прададзена банкам — 283 мiльёны.

Некаторыя эксперты звязваюць гэтую сітуацыю з каляднымі святамі, калі беларусы трацілі больш, чым звычайна. Іншыя мяркуюць, што насельнiцтва цяпер аддае перавагу рублю як сродку зберажэння ва ўкладах, а паўплывала на гэта падзенне долара на сусветных рынках, хiстаннi курса.

Дарэчы, летась беларусы купілі ў банках валюты на суму 5 мiльярдаў 319 мiльёнаў долараў, а прадалі - 4 мiльярды 901 мiльён долараў, паведамляе “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі