У Столінскім раёне пачалі ўзводзіць блокпасты

Блокпост / malyn.media, ілюстрацыйнае фота

У Столінскім раёне пачалі ўзводзіць блокпасты. Жыхароў просяць не хвалявацца і захоўваць спакой, піша мясцовая газета "Навіны Палесся".

Паводле выдання, у раёне праводзяцца вучэнні па мантажы блокпастоў: "На дадзены момант на ўчастках дарогі Р-6 і Р-88 у напрамку Пінска, Манькавіч, Стругі і рабочага пасёлка Рэчыца праводзяцца вучэнні па мантажы блокпастоў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту".

Столінскі раён, дарэчы, мяжуе з трыма раёнамі Ровенскай вобласці Украіны. Шэраг вёсак Рэчыцкага і Стружскага сельсаветаў трапляюць у памежную зону, для якой дзейнічае асаблівы рэжым наведвання.

Як распавядала Еўрарадыё, днямі ўкраінскі спецназ правёў вучэнні каля беларускай мяжы. Таксама беларускія памежнікі заявілі, што колькасць украінскіх войскаў на мяжы складае больш за 17 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.