У Столінскім раёне будуюць найбуйнейшы ў Беларусі малітоўны дом
![Будаўніцтва ў Альшанах / vk.com/pdslstolin](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/aDUeyPBxPT8.jpg.webp?itok=t700PIOb)
Будаўніцтва ў Альшанах / vk.com/pdslstolin
У Альшанах у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці будуюць найбуйнейшы ў Беларусі малітоўны дом. Будынак разлічаны на тры тысячы месцаў. Узвядзеннем культавага будынка займаецца мясцовая рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай.
У аграгарадку Альшаны жыве каля 8 тысяч чалавек. З іх больш за тры тысячы наведваюць пратэстанцкую царкву. Нядзельную школу наведвае 1100 дзяцей.
За паўгода будаўнікі амаль сабралі каркас будынка, узведзены сцены і аснова даху. Штодня на пляцоўцы ў дзве змены працуюць 40-60 чалавек.
![У Столінскім раёне будуюць найбуйнейшы ў Беларусі малітоўны дом](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/maket-budushhego-doma.jpg.webp?itok=0_J-hTtQ)
vk.com/pdslstolin
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.