У сталіцы гарэў будынак, дзе месціцца цэнтр кіравання паветраным рухам

Кароткае замыканне электраправодкі кандыцыянера, паводле папярэдніх звестак, стала прычынай пажару ў адміністрацыйным будынку на вуліцы Аэрадромнай у беларускай сталіцы. Ён здарыўся ўчора вечарам. Як паведамляе БЕЛТА, арэндатарам офіса на шостым паверсе будынка, дзе ўзнік пажар, з'яўляецца кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне Міністэрства транспарту. Агонь пашкодзіў маёмасць, мэблю, аргтэхніку, дзверы і вокны.

Варта адзначыць, што на восьмым паверсе будынка месціцца цэнтр кіравання паветраным рухам. Але пажар на яго працу не паўплываў, сцвярджае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі