У Стакгольме бягуха Аліна Талай была толькі трэцяй (відэа)

У Стакгольме бягуха Аліна Талай была толькі трэцяй (відэа)

У Стакгольме бягуха Аліна Талай была толькі трэцяй на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі на чарговым этапе "Брыльянтавай лігі". Яе вынік — 12.55 секунды. Перамагла амерыканка Брыяна Макніл — 12.38, другое месца ў Даніэль Уільямс з Ямайкі — 12.48.

Як вядома, днямі Талай заняла другое месца ў забегу на 100 метраў на пятым этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла. Яна закранула каленам бар'еры і не змагла быць на фінішы першай (яе вынік — 12.63). Бягуха абяцала рэабілітавацца ў Стакгольме, але гэта, на жаль, не атрымалася, хаця час яна паказала і лепшы, чым у Осла.

Аліна Талай спасылаецца на стомленасць. Яна лічыць, што ў яе нармальны вынік "не ў самай аптымальнай форме".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі