У Смалявіцкім раёне ўначы гарэў птушнік

У Смалявіцкім раёне ўначы гарэў птушнік

А 5-й гадзіне раніцы 10 траўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў птушніку ў пасёлку Акцябрскі Смалявіцкага раёна, інфармуе МНС.

Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што адкрытым полымем гарыць дах аднапавярховага будынка, які яшчэ толькі будуецца. Агонь стварыў пагрозу суседнім будынкам.

Работнікі МНС лакалізавалі і ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў дах на плошчы 120 кв.м, унутры будынка закураныя сцены. Іншыя будынкі не пацярпелі.

Прычына пажару высвятляецца.

У Смалявіцкім раёне ўначы гарэў птушнік

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі