У скачках на акрабатычнай дарожцы Беларусь на чэмпіянаце свету ўзяла бронзу

Мужчынская зборная Беларусі па скачках на акрабатычнай дарожцы 13 лістапада выйграла бронзу ў камандным турніры чэмпіянату свету. Як паведамляе БЕЛТА, спаборніцтвы праходзяць у Санкт-Пецярбургу. Беларуская каманда ў складзе Сяргея Арцёменкі, Андрэя Кабішава, Дзмітрыя Дарашука, Сяргея Прымакова набрала суму 104,500 бала. Золата выйграла каманда Кітая (110,900), срэбра дасталася зборнай Расіі (109,400).

13 лістапада былі таксама разыграныя медалі ў індывідуальных скачках на батуце. У фінал з беларусаў прабіўся толькі Мікалай Казак. Але да пастамента ён не дабраўся, з сумай 39,100 бала замкнуўшы фінальную васьмёрку. Чэмпіёнам свету стаў бронзавы прызёр пекінскай Алімпіяды кітаец Дон Дон (42,900), другое месца заняў таксама прадстаўнік Кітая, алімпійскі чэмпіён-2008 Лю Чунлон (42,300), бронза ў японца Ясухіра Уеямы (42,100).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі