Вы тут

У штогадовы спіс Forbes 30 under 30 трапілі два беларусы

Кірыл Трэмбавольскі і Міхаіл Румянцаў / forbes.com

У штогадовы спіс Forbes 30 under 30 трапілі два беларусы. Гэта — Кірыл Трэмбавольскі і Міхаіл Румянцаў. У спісе ў асноўным маладыя прадпрымальнікі, дзеячы навукі і мастацтва з ЗША і Еўрасаюза. Беларусы — у раздзеле "Тэхналогіі".

Як інфармуе bel.biz, Румянцаў — заснавальнік стартапа FriendlyData, які робіць магчымым пошук у базах дадзеных з выкарыстаннем паўсядзённай гаворкі людзей. Летась спачатку было прыцягнута больш за мільён долараў інвестыцый, а пасля стартап набыла амерыканская карпарацыя ServiceNow. Трэмбавольскі — сын бізнесмена, сузаснавальнік стартапа Behavox, які выкарыстоўвае тэхналогіі штучнага інтэлекту і займаецца пошукам дадзеных для выяўлення патэнцыйных праблем сярод супрацоўнікаў кампаніі. Стартап мае офісы ў Нью-Ёрку, Лондане, Сінгапуры, больш за 70 супрацоўнікаў. Ім было прыцягнута каля 21 млн долараў інвестыцый.