У сераду ў Беларусі будзе да +24 градусаў, чакаюцца дажджы

Пасля моцнага дажджу

Пасля моцнага дажджу / t.me/narachanka/

Уначы ў сераду, 3 ліпеня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны ападкі магчымыя пераважна на ўсходзе (месцамі прагназуюцца моцныя дажджы). Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +10 градусаў на захадзе да +18 на ўсходзе (у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — 19-24 цяпла (у сталіцы — ад +21 да +23).  

У чацвер амаль па ўсёй краіне чакаюцца ападкі — дажджы, а месцамі і навальніцы. Удзень будзе 17-22 цяпла (а на Гомельшчыне — да +30). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.

У сераду ў Беларусі будзе да +24 градусаў, чакаюцца дажджы
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі будзе да +24 градусаў, чакаюцца дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі