У сераду ў Беларусі будзе да +18, але ўначы ў пятніцу сіноптыкі абяцаюць -2

У сераду ў Беларусь вернецца бабіна лета. Месцамі па краіне прагназуецца да 18 градусаў цяпла. Але, як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, ужо ў чацвер істотна пахаладае і пройдуць дажджы.
Вольга Фядотава: “У сераду ўдзень паветра прагрэецца да +11-16, а ў Брэсцкай вобласці — да 18 градусаў цяпла. У Мінску — +13-15. А вось у чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а тэмпература паветра ўдзень не вышэй за 6-13 цяпла”.

Як адзначыла сіноптык, у наступныя дні тыдня ў Беларусі чакаецца паніжэнне тэмпературы, але пераважна без дажджоў. Уначы магчымыя нават замаразкі да -1—3 на глебе і ў паветры, а ўдзень слупок тэрмометра не перавысіць адзнаку ў +11. Пад канец месяца зусім пахаладае: ўдзень чакаецца не больш за 4 градусы цяпла. Тым не менш, паводле слоў сіноптыкаў, сёлетні кастрычнік цяплейшы за кліматычную норму.

Вольга Фядотава: “Напрыклад, другая дэкада месяца аказалася даволі цёплай. Такое бывае на поўначы і ўсходзе Беларусі раз на 10-12 гадоў, а на астатняй тэрыторыі — раз на чатыры гады”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі