У сераду на захадзе Беларусі чакаецца да 7 градусаў цяпла

У сераду на захадзе Беларусі чакаецца да 7 градусаў цяпла

У сераду, 23 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да мінус 6 градусаў (на захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей будзе 1-2 цяпла, у Мінску — ад 0 да мінус 2), у дзённыя гадзіны — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў (у сталіцы — ад 0 да плюс 2, на захадзе — 5-7 градусаў са знакам плюс).

Як паведамляла Еўрарадыё, на бягучым тыдні ў нашай краіне тэмпература паветра будзе на 1-2 градусы вышэйшай за норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі