У сектары Газа застаюцца "каля шасці беларусаў" — КДБ Беларусі

Сектор Газа

Сектор Газа / Reuters

У сектары Газа, дзе праходзіць вайсковая аперацыя Ізраіля, засталіся "блізу шасці беларусаў", заявіў у эфіры АНТ супрацоўнік беларускага КДБ. Паводле яго слоў, гэтыя людзі адмовіліся пакідаць праблемны рэгіён "па асабістых прычынах".

Нагадаем, раней беларускія СМІ распавядалі, што з сектара Газа ў Егіпет выйшлі 43 чалавекі — гэта беларусы і члены іх сем'яў. Паведамлялася, што на памежным пераходзе іх сустракалі супрацоўнікі беларускага КДБ. "Белавія" арганізавала гуманітарны рэйс для вывазу гэтых людзей. 16 лістапада гэты рэйс даставіў у Мінск 41 чалавека (з іх 22 гэта дзяці), паведамлялі дзяржаўныя СМІ. У Мінску засталіся 13 чалавек, яшчэ 10 з'ехалі ў Ваўкавыск, 4 — у Наваполацк. Астатніх размясцілі ў Валожынскім цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва.

Рэсурс Motolkohelp раней выказаў здагадку, што на эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцеў не 41 бежанец, а 25.

Нагадаем, 7 кастрычніка баевікі руху ХАМАС напалі на людзей на мяжы Ізраіля і сектара Газа. У адказ Ізраіль пачаў ваенную аперацыю, мэтай якой з'яўляецца знішчэнне ХАМАС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі