У Саудаўскай Аравіі жанчынам дазволілі выбіраць, як ім нараджаць

У Саудаўскай Аравіі жанчынам дазволілі выбіраць, як ім нараджаць

У Саудаўскай Аравіі зрабілі яшчэ адзін крок для пашырэння правоў і свабодаў жанчын: цяпер ім дазволена самім выбіраць спосаб родаў. Раней гэтае пытанне за іх вырашалі муж або сваякі-мужчыны.

Апроч таго,  жанчыны цяпер могуць без подпісу апекуноў даведвацца ў лекара пра тое, як праходзіць цяжарнасць, калі надзе тэрмін родаў. Таксама жанчына можа вызначаць, ці будзе побач з ёй падчас родаў сваяк або блізкі чалавек, паведамляюць замежныя СМІ.

Летась саудыткам дазволілі кіраваць машынамі і наведваць футбольныя матчы. Зусім нядаўна мужчын у гэтай краіне абавязалі дасылаць жонкам СМС з паведамленнем пра развод, каб жанчына ведала свой статус.

Рэформы ў сферы правоў жанчын у Саудаўскай Аравіі праводзіць прынц-спадкаёмца Махамед бін Салман, аднак многія рэчы па-ранейшаму недаступныя саудыткам. Напрыклад, жанчына не можа без дазволу мужчыны атрымаць пашпарт, зрабіць планавую аперацыю і завесці рахунак у банку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі