У санаторыі “Сонейка” пераблыталі целы малых тапельцаў

Целы двух 8-гадовых хлопчыкаў, якія патанулі ўчора ў слуцкім санаторыі “Сонейка”, пераблыталі.
Бацька баранавіцкага дзіцяці, прыйшоўшы па сына ў морг, пабачыў мінскага хлопчыка ў вопратцы ягонага сына. Баранавіцкае ж дзіця завезлі ў Мінск. Пакуты і стрэс бацькоў тапельцаў яшчэ ўзраслі.

Пра гэта гаротны бацька распавёў мясцовай газеце “Intexpress”.


Тапельцаў магло б быць трое, але аднаго хлопчыка ўратаваў кіроўца санаторыя. Хлопчыкі, скарыстаўшыся безнагляднасцю, удзень пайшлі пагуляць па тонкім лёдзе мясцовага возера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі