У Салігорску машына водаканала правалілася праз асфальт

Аварыя ў Салігорску / СТК
Аварыя ў Салігорску / СТК

У Салігорску пад асфальт на вуліы правалілся спецмашына "Салігорскводаканала", паведамляе мясцовы тэлеканал СТК. Інцыдэнт здарыўся 4 кастрычніка.

Пасля залеваў на ўчастку, дзе ўтварыўся правал, абваліўся каналізацыйны калектар дыяметрам 700 мм, кажа галоўны інжынер прадпрыемства "Салігорскводаканал" Васіль Лаўранкоў. Да гэтага калектар замянілі на поліэтыленавы. Ад вялікіх дажджавых сцёкаў звод трубы абрынуўся. Цяпер "Салігорскводаканалу" давядзецца цалкам мяняць калектар. Гэтая праца зойме тры-чатыры тыдні.

Аўтамабіль, які праваліўся пад асфальт — гэта камбінаваная глеесосная машына беларускай вытворчасці на базе шасі МАЗ. З яе дапамогай адпампоўваюць вадкія адходы з выграбныя ям, калодзежаў каналізацыі ды адстойнікаў.

У Салігорску машына водаканала правалілася праз асфальт
У Салігорску машына водаканала правалілася праз асфальт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі