У сацыяльнай сетцы ВК з'явяцца дызлайкі

У сацыяльнай сетцы ВК з'явяцца дызлайкі

У сацыяльнай сетцы ВКонтакте з'явяцца дызлайкі. Яны стануць даступныя ўжо ў бліжэйшы час (мяркуецца, што ў пачатку наступнага года), але толькі ў каментарах пад пастамі. Там будуць дзве кнопкі для ацэнкі — лайк і дызлайк.

У ВК з'явіцца і шэраг іншых новаўвядзенняў. Напрыклад, новы спосаб манетызацыі кантэнта. Ён дасць магчымасць падпісчыкам падтрымліваць рублём аўтараў і медыяпраекты. А за гэта яны атрымаюць бонусы (ранні доступ да новых запісаў і г. д.). Плануецца, што зменіцца стужка навін. Калі цяпер у ёй з'яўляюцца новыя публікацыі, то ў будучыні — у асноўным якасны кантэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі